| |
Навіны
Падчас “Славянскага базара” ў Віцебску ў тэатры “Лялька” будуць паказаны спектаклі “Ямелева шчасце” і “Брэменскія музыкі”. Білеты можна набыць у касе тэатра. 15.05.2012
У маі Беларускі тэатр “Лялька” прыме ўдзел у двух міжнародных фестывалях тэатраў лялек. Першы з іх пройдзе з 15 па 20 мая ў Мінску 10.05.2012
Паважаныя гледачы! У сувязі з хваробай актрысы ўнесены змены ў репертуар на май. Падрабязнасці можна пабачыць у раздзеле «Каса». 27.04.2012
На мінулых выходных Беларускі тэатр “Лялька” адзначыў сваё 26-годдзе. У гонар гэтай падзеі калектыў наладзіў сапраўднае свята для ўсіх, хто змог наведаць “Ляльку” ў гэтыя дні 25.04.2012
Па выніках працы прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Кастрычніцкага раёна за 2011 год Беларускі тэатр «Лялька» занесены на Дошку гонару. 19.04.2012
З 20 па 23 красавіка Беларускі тэатр “Лялька” адзначыць свой Дзень нараджэння. Сёлета яму спаўняецца 26 гадоў 03.04.2012
Прыемная навіна прыйшла ў тэатр «Лялька» ў гэтыя дні. Вядучыя майстры сцэны Юрый Франкоў і Аляксандр Маханькоў узнагароджаны нагруднымі знакамі Міністэрства культуры РБ «За ўклад у развіццё культуры Беларусі” 28.03.2012
Ва ўсім свеце сёння адзначаюць Міжнародны дзень тэатра. Не абмінула свята і “Ляльку” 27.03.2012
У “Ляльцы” адбылася доўгачаканая прэм’ера спектакля “Ямелева шчасце”. Гэта пастаноўка некалі была вельмі папулярнай на сцэне тэатра і на працягу двух дзесяцігоддзяў ішла пад назвай “Казка пра Ямелю” 22.03.2012
Сёння тэатр “Лялька” парадаваў шумілінцаў адным са сваіх самых папулярных спектакляў — “Яшчэ раз пра Чырвоную шапачку”. Нават халоднае надвор’е не змагло сапсаваць цёплай сустрэчы артыстаў з маленькімі гледачамі 14.03.2012
|
Аб тэатры
Лялечны тэатр. З першага погляду такое лёгкае, пры больш пільным разглядзе такое складанае мастацтва. Тут перапляліся ў адно і гарманічна суіснуюць музыка і драматычныя сродкі выразнасці, танцавальная пластыка і выяўленчае мастацтва. Як цяжка зразумець гэтую гармонію. Як складана спасцігнуць яе логіку і правілы.
Тэатру лялек у Віцебску крыху больш за дваццаць год. Многа гэта ці мала? Мала, бо некалькі стагоддзяў горад жыў без тэатра лялек. Не разумеючы метафарычнай мовы лялечных вобразаў, не ўмеючы спасцігаць адвечныя ісціны гледзячы на «нежывыя прадметы», раслі дзеці, старэлі дарослыя, змяняліся многія пакаленні горада над Дзвіной. Многа, бо за гэты час калектыў «Лялькі» пакарыў сваім майстэрствам сэрцы мільёнаў гледачоў, стаў шырока вядомым не толькі на радзіме, але і ў далёкім і блізкім замежжы.
На рахунку «Лялькі» пяць Гран-пры прэстыжных міжнародных фестываляў, дыпломы, граматы, прызы... Сёння тэатр «Лялька» для віцяблян — ледзь не культавае месца, дзе можна глядзець спектаклі некалькі дзён запар. Глядзець і не стамляцца атрымліваць сапраўдную асалоду ад прапанаванага відовішча. Бо гэты тэатр не статычны. Ён увесь час ў пошуку новых формаў. Этапы марыянетачнага і музычнага тэатра «Лялька» ужо прайшла. Чым будзе далей здзіўляць гледача калектыў? Глыбока псіхалагічнымі спектаклямі, якіх у рэпертуары ўжо нямала, альбо дзіўным сімбіёзам усіх лепшых знаходак у галіне эстэтыкі, што з'явіліся ў багажы лялечнікаў за такія доўгія і такія кароткія гады.
Штодня, акрамя панядзелка, тэатр дорыць свае спектаклі дзецям і дарослым. І ў напружаным чаканні глядзельнай залы нараджаецца вялікі цуд: узвіваецца заслона, ажываюць лялькі і пачынаюць гаварыць з гледачом на простай мове адвечных ісцін. І той, хто вельмі пастараецца зразумець гэтую мову, будзе шчодра ўзнагароджаны вялікім багаццем, большым за любыя матэрыяльныя даброты. Багаццем, якое можа падараваць толькі сапраўднае Мастацтва.
|
Май, 2012
Хлопчык-Зорка
Чырвоная Шапачка...
Прынцэса і Свінапас
Церам-церамок
Дапытлівы Слонік
Брэменскія музыкі
Піліпка і Ведзьма
Бука
Ямелева шчасце
Дэкамерон
Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка
Сунічкі для Веліканачкі
|